Плаўчыха Вераніка Гірэнка заваявала сярэбраны медаль на дыстанцыі 50 метраў брасам у класе SB2 на чэмпіянаце свету па паралімпійскім плаванні ў партугальскай Мадэйры.
Гірэнка паказала час 1:25:74 хвіліны. Гэта яе першы медаль на чэмпіянатах свету.
Першае месца ў заплыве заняла брытанка Элі Чэліс з вынікам 1:04.33 (сусветны рэкорд). Бронзавы медаль дастаўся італьянцы Анжэле Працыда (1:42.47)