14.06.2022 | Ізраільскі спорт | Футбол
Ліга Нацый: Ісландыя – Ізраіль 2:2Ізраільская зборная не прайграла трэцюю гульню запар у Лізе Нацый, завяршыўшы гасцявую сустрэчу з Ісландыяй з лікам 2-2. Ісландцы адкрылі лік ужо на дзявятай хвіліне.
Вызначыўся Іаўн Торстейнсан пасля прыгожага розыгрышу аўта і памылкі Афіра Марцыяну, які няўдала заняў пазіцыю на лініі брамы.
Аўтагол Даніэля Грэтарсана (35) вярнуў Ізраіль у гульню, пакуль не памыліўся Сан Менахем (60), што дазволіла Тарыру Хельгасону зноў вывесці ісландцаў наперад. Дор Перац паставіў кропку ў гульні на 66 хвіліне, замкнуўшы навес Элі Даса.
Ізраіль працягвае лідзіраваць у сваёй групе і перамога (а магчыма і нічыя) у матчы супраць Албаніі 24 верасня дазволіць падначаленым Хазана заняць першае месца ў сваёй групе і згуляць у плэй-оф за выхад на Чэмпіянат Еўропы.
29.07.2022 «Макабі Нетанія» вылецеў з Лігі Канферэнцый пасля паражэння ад «Істанбул Башакшэхіра» з лікам 0:1.
29.07.2022 «Хапаэль» абыграў менскае «Дынама» з лікам 1:0 і выйшаў у наступны этап
29.07.2022 Ліга Канферэнцый: Макабі Тэль-Авіў – Зіра – нуль : нуль
28.07.2022 «Макабі Хайфа» разграміў «Алімпіякас» 4:0 і выйшаў у наступны этап
22.07.2022 Ліга чэмпіёнаў: «Макабі» згуляў унічыю з «Алімпіякасам»